Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны

Сяргей Антонавіч Бабрук нарадзіўся 15 лютага 1901 года ў вёсцы Шубічы Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у сямʼі селяніна. У 1914 годзе закончыў пачатковую школу. У гэтым жа годзе ўспыхнула Першая сусветная вайна. Вялікая хваля бежанцаў хлынула на ўсход. Бежанская плынь занесла Сяргея Бабрука на землі Калужскай губерні, дзе ён быў уладкаваны ў сіроцкі прытулак. Затым працаваў слесарам.

Міхаіл Давыдавіч Шыла нарадзіўся 9 лістапада 1920 года ў вёсцы Оўзічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Гарбахскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) ў сялянскай сям’і. Жыццё яго не песціла. Калі Міхаілу было пятнаццаць гадоў, памёр бацька. Міхаіл закончыў сем класаў.

Мікалай Аляксеевіч Аўчыннікаў нарадзіўся 16 лістапада 1905 года ў горадзе Карачаве Арлоўскай губерні (цяпер Бранскай вобласці) Расіі ў шматдзетнай сям’і. Бацька мастака рана пайшоў з жыцця, таму Мікалай быў вымушаны з дзяцінства зарабляць на кавалак хлеба.

Фёдар Вікенцьевіч Сакун нарадзіўся 23 верасня 1890 года ў вёсцы Галавачы Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) ў сялянскай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў у Федзюкоўскай школе.

Піліп Аляксеевіч Гупянец нарадзіўся 18 кастрычніка 1910 года ў вёсцы Воўчын Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) ў сям’і селяніна. Скончыў пачатковую школу.

Іван Цімафеевіч Майсееў нарадзіўся 16 жніўня 1910 года ў вёсцы Велюнь Збірожскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці)ў сям’і селяніна. Бацька Вані Майсеева загінуў у Першую сусветную вайну, а маці таксама не стала пасля германскага артылерыйскага абстрэлу бежанцаў. Выхоўваўся ў дзіцячым доме № 2 г. Марыінска.

Мікалай Мікалаевіч Кольчак нарадзіўся 29 чэрвеня 1905 года ў мястэчку Янаў-Палескі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер горад Іванава Брэсцкай вобласці) у сям’і служачага. Жыў з бацькамі ў гарадах Маскве і Петраградзе, дзе бацька працаваў юрысконсультам.

Елісей Аляксандравіч Голасаў нарадзіўся 9 ліпеня 1895 года ў мястэчку Баранавічы Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер горад у Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначнага рабочага.

Гаўрыіл Станіслававіч Здановіч нарадзіўся 10 красавіка 1900 года ў мястэчку Крывошын Мінскай губерні (цяпер вёска Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1913 годзе скончыў чатыры класы мясцовага народнага вучылішча.

Павел Аляксеевіч Трайнін нарадзіўся 12 лютага 1895 года ў г. Пінску Мінскай губерні (цяпер у Брэсцкай вобласці) ў сям’і служачых.

Старонка 18 з 19